У Верхнядзвінскім раёне пройдуць Дні цвярозасці
На падставе рашэння Верхнядзвінскага райвыканкама ад 10.04.2025 г. № 449 «Аб абмежаванні часу продажу алкагольных напояў на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна» абмежаваны на тэрыторыі раёна продаж
алкагольных напояў, за выключэннем рознічнага гандлю на аб'ектах грамадскага харчавання ў разліў:
з 08.00 да 12.00 24 мая 2025 г. – у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму, барацьбу з імі і прымеркаваных да свята «Апошні званок»;
з 16.00 да 24.00 13 чэрвеня 2025 г. – у сувязі з правядзеннем выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі;
з 00.00 да 24.00 3 кастрычніка 2025 г. – у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму, барацьбу з імі і прымеркаваных да Сусветнага дня цвярозасці і барацьбы з алкагалізмам.
Абмежаванні не распаўсюджваюцца на рэалізацыю алкагольных напояў рознічнымі гандлёвымі аб'ектамі, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль, у сувязі з правядзеннем рытуальных, юбілейных або вясельных мерапрыемстваў.