Сустрэчы з працоўнымі калектывамі ў рамках адзінага дня інфармавання праходзяць на Верхнядзвіншчыне
Адзіны дзень інфармавання з прадстаўнікамі працоўных калектываў і жыхарамі Боркавіцкага сельсавета правяла інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам Ірыны Козел, старшыні раённага Савета дэпутатаў.
Тэма: "Здаровая нацыя як аснова развіцця дзяржавы". Увага нашай дзяржавы да сістэмы аховы здароўя дазваляе беларускай медыцыне актыўна развівацца, а грамадзянам атрымліваць неабходную медыцынскую дапамогу, - падкрэсліла Ірына Козел.
У галіне аказання высокатэхналагічных відаў медыцынскай дапамогі Беларусь
- у ліку сусветных лідараў. І гэта нагода для гонару за краіну, - адзначыла Ірына Сінкевіч.
Вольга Шэптунова, памочнік урача Боркавіцкай участковай бальніцы, спынілася на дыспансерызацыі насельніцтва як інструменце прафілактыкі, выхавання культуры клопату пра здароўе.