В Верхнедвинском ТЦСОН состоялась межпоколенческая встреча "Все начинается с семьи", приуроченная к Международному дню семьи

У Верхнядзвінскім ТЦСАН адбылася міжпакаленчая сустрэча "Усё пачынаецца з сям'і", прымеркаваная да Міжнароднага дня сям'і

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел шматдзетныя сем'і, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, маладыя інваліды і сем'і грамадзян пажылога ўзросту, якія наведваюць аддзяленне.

Праграма сустрэчы была напоўнена вясёлымі конкурсамі, спартыўнымі гульнямі і займальнымі віктарынамі. За кубкам духмянай гарбаты ўдзельнікі дзяліліся сваімі сямейнымі традыцыямі, а таксама распавядалі гісторыі знаёмства і стварэння сям'і.

Гэта было сапраўднае сямейнае свята, якое дазволіла сем'ям розных пакаленняў падзяліцца сваімі ўспамінамі, а камусьці ўзяць на заметку і прышчапіць традыцыі ў сваёй сям'і.

Галерэя выяў

У Верхнядзвінскім ТЦСАН адбылася міжпакаленчая сустрэча "Усё пачынаецца з сям'і", прымеркаваная да Міжнароднага дня сям'і