Дзяржпрамнагляд інфармуе
У рамках правядзення ў г. Верхнядзвінску масавых мерапрыемстваў – «Святкаванне 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне», намеснікам начальніка Наваполацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду Аляксандрам Шапяцюком праведзена абследаванне пляцоўкі, абсталявання, тэхнічнай дакументацыі, персаналу, задзейнічаных пры правядзенні феерверка на дадзеным мерапрыемстве.
Работы па падрыхтоўцы да феерверка ажыццяўляліся ў адпаведнасці з планам мерапрыемстваў па забеспячэнні прамысловай бяспекі.
Пры правядзенні феерверка выкарыстоўваліся піратэхнічныя вырабы, якія маюць дзеючыя сертыфікаты адпаведнасці Еўразійскага эканамічнага саюза. Пры правядзенні работ па мантажы і зараджанні піратэхнічных вырабаў асаблівая ўвага была нададзена забеспячэнню аховы пускавой пляцоўкі і небяспечнай зоны ад пранікнення старонніх асоб, мер абароны персаналу, захаванасці піратэхнічных вырабаў, выканання ўмоў іх захоўвання на месцы выкарыстання.
Пасля заканчэння феерверка пускавая пляцоўка была старанна агледжана выканаўцам на прадмет выяўлення неадпрацаваных піратэхнічных вырабаў.
Святочны феерверк у г. Верхнядзвінску праведзены з выкананнем усіх мер бяспекі.