Кіраўніцтва Верхнядзвінскага раёна віншуе з Днём Перамогі!
Паважаныя ветэраны! Паважаныя жыхары і госці Верхнядзвінскага раёна!
Шчыра віншуем вас са светлым усенародным святам – 80-й гадавінай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне!
Гэтая Вялікая Перамога залатымі літарамі ўпісана ў летапіс нашай краіны. Яна дасягнута неверагодным гераізмам народа, сілай і мужнасцю франтавікоў, партызан, падпольшчыкаў, работнікаў тылу, усіх, хто самааддана змагаўся за свабоду Айчыны.
Гады вайны сталі цяжкім выпрабаваннем і вялікай трагедыей, якая забрала мільёны жыццяў. На Верхнядзвіншчыне няма сям'і, якую мінула б гора, слёзы і страты. Успаміны аб вогненных гадах жывуць у кожным доме і перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
Аддаючы даніну памяці загінулым за Радзіму, мы з асаблівай вастрынёй разумеем, як важна захоўваць мір на зямлі, мець магчымасць спакойна працаваць, паўнавартасна адпачываць, гадаваць дзяцей пад чыстым небам.
Гэтая ісціна надзвычай актуальная сёння, калі міжнародная абстаноўка напружаная, і беларусам даводзіцца адстойваць гістарычную праўду і веліч подзвігу нашага народа ў гады выпрабаванняў.
Страціўшы кожнага другога жыхара раёна, мы не маем права забываць цану і значэнне Перамогі.
У гэтае свята, як і ва ўсе знамянальныя даты, да кожнага помніка і абеліска ўдзячныя нашчадкі ўскладуць кветкі, ударамі сэрца будзе адмерана хвіліна маўчання і кожны з тых, хто жыве сёння, схіліць галаву перад подзвігамі загінулых.
Дзень Перамогі – не толькі даніна памяці, але і крыніца нашай упэўненасці ў тым, што мы збераж