У Верхнядзвінскім раёне працягваецца марафон віншаванняў, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі.
Сёння кветкі і падарункі прымаюць жыхары Асвейскага сельсавета Раіса Трафімаўна Байкава і Галіна Францаўна Юнцавіч, былыя малалетнія вязні.
Прыехалі павіншаваць з надыходзячым Днём Перамогі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Козел, старшыня Асвейскага сельсавета Сяргей Навіцкі, прадстаўнікі Асвейскага філіяла ТЦСАН, Асвейскай сярэдняй школы.
Юбілейны медаль "80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 -1945 гадоў" жыхаркам нашага раёна ўручыў ваенны камісар, падпалкоўнік Дзяніс Мілінчук.
Музычнае віншаванне гучала ад супрацоўнікаў Асвейскага гарадскога Дома культуры.
Памяць пра страшную вайну і Вялікую Перамогу не можа згаснуць, яна навечна ўпісана ў гісторыю Айчыны і кожнай беларускай сям'і.