Все внимание - старшим поколениям

Увага – старэйшым пакаленням

Віншаванні з 80-й гадавінай Вялікай Перамогі прымалі малалетнія вязні фашысцкіх канцлагераў: Кісялёва Іраіда Антонаўна і Паўлюкевіч Вера Сяргееўна.

Павіншаваць з надыходзячым Днём Перамогі нашых суайчынніц прыехалі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Севалкіна, старшыня Бігосаўскага сельсавета Валянціна Паршута, члены раённай арганізацыі партыі "Белая Русь".

Юбілейны медаль "80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945 гадоў" уручыў ваенны камісар Верхнядзвінскага раёна, падпалкоўнік Дзяніс Мілінчук.

– Беражыце мір! Гэта самае галоўнае, што ў нас ёсць, – гэтыя важныя словы гучалі ад жанчын, чыё дзяцінства было апалена жорсткімі выпрабаваннямі.

Галерэя выяў

Увага – старэйшым пакаленням