У Віцебскай вобласці аднаўляецца ацяпляльны сезон для аб'ектаў сацыяльнай сферы
У сувязі са зніжэннем сярэднесутачнай тэмпературы вонкавага паветра з 5 мая ўводзіцца рэжым "пратаплавання" на цеплакрыніцах для дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх устаноў, устаноў сацыяльнага забеспячэння, спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў, музеяў, дзяржаўных архіваў, бібліятэк, гасцініц у г.Віцебску, Верхнядзвінскім, Гарадоцкім, Докшыцкім, Ушацкім, Шумілінскім і Полацкім раёнах. Паводле інфармацыі групы "Віцебская вобласць.Афіцыйна"