Кіраўніцтва раёна накіроўвае віншаванне работнікам друку
Паважаныя работнікі ўстановы «Рэдакцыя газеты «Дзвінская праўда», ветэраны друкаванай галіны!
Кіраўніцтва раёна накіроўвае віншаванне з прафесійным святам – з Днём друку!
Прадстаўнікоў вашай неспакойнай і патрэбнай прафесіі заўсёды адрознівалі актыўнае стаўленне да жыцця, імкненне быць у гушчы падзей, уменне ставіць вострыя пытанні і знаходзіць на іх адказы. Дзякуючы вам жыхары раёна маюць магчымасць разабрацца ў жыццёвых праблемах і складаных працэсах, даведацца пра дасягненні і поспехі землякоў, спрагназаваць далейшае развіццё розных сфер жыцця грамадства.
Праца журналіста заўсёды была люстэркам нашага жыцця. Яна дазваляе разгледзець у інфармацыйнай разнастайнасці галоўныя падзеі, дае гараджанам і вяскоўцам цікавыя факты для разважанняў, дапамагае вырашаць усім нам надзённыя пытанні. Менавіта журналісты фарміруюць палітычную, эканамічную, грамадскую культуру насельніцтва.
Жадаем усім ветэранам і работнікам раённых сродкаў масавай інфармацыі здароўя, шчасця, мірнага неба над галавой, сямейнага і фінансавага дабрабыту. Вострага пяра, яркіх творчых знаходак!