Запрашаем жыхароў і гасцей раёна праехаць "Дарогамі Памяці"
Аўтапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пройдзе 3 мая па тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна.
Старт у 9.00 ад плошчы "Юбілейная". Збор удзельнікаў у 8.30, інструктаж у 8.45.
Давайце разам аддамо даніну памяці тым, хто цаной уласнага жыцця здабыў Вялікую Перамогу! Памяць нетленная.