В первые майские выходные спасатели Верхнедвинщины усилят обследования жилищного фонда граждан

У першыя майскія выхадныя ратавальнікі Верхнядзвіншчыны ўзмацняць абследаванне жыллёвага фонду грамадзян

У перыяд з 1 па 4 мая ратавальнікі Верхнядзвінскага гарнізона ўзмоцняць працу па абследаванні жыллёвага фонду грамадзян на тэрыторыі горада Верхнядзвінска і Верхнядзвінскага раёна. У поле зроку ратавальнікаў трапяць прыватныя жылыя дамы і кватэры ў шматкватэрных жылых дамах, а таксама дачныя домаўладанні ў садовых таварыствах.

 

Мэта дадзенай працы – павышэнне ўзроўню проціпажарнай абароны насельніцтва і прадухіленне ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх. Асаблівая ўвага будзе нададзена кватэрам і дамам, дзе пражываюць сацыяльна ўразлівыя катэгорыі насельніцтва: шматдзетныя сем'і, адзінокія пенсіянеры і інваліды, а таксама грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.

У ходзе праверак ратавальнікі будуць акцэнтаваць увагу на наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, спраўнасць печанага ацяплення (пры яго наяўнасці), стан электраправодкі і электраабсталявання, а таксама на правілы навядзення парадку на прыдамавых тэрыторыях. У межах праводзімых абследаванняў грамадзянам будуць дадзены рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Акрамя абследаванняў прыватных жылля, у месцах з масавым знаходжаннем людзей будуць працаваць «Посты бяспекі», дзе ратавальнікі правядуць прафілактычныя гутаркі з насельніцтвам, раскажуць аб правілах бяспечнага выкарыстання электраабсталявання і ацяпляльных прыбораў, дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару. Будуць распа

У першыя майскія выхадныя ратавальнікі Верхнядзвіншчыны ўзмацняць абследаванне жыллёвага фонду грамадзян