У Верхнядзвінску адбылося свята «Верхнядзвінская лыжня -2023»!
Лыжная эстафета ў гарадскім парку сабрала не толькі аматараў лыжных гонак з больш чым 20 калектываў горада і раёна.
"Верхнядзвінская лыжня" стала яшчэ і яркім святам для ўсіх — выдатнае сонечнае надвор'е, спаборніцкі дух спартыўных каманд, падтрымка гледачоў і заўзятараў, вялікая колькасць дзяцей і падлеткаў, якія з задавальненнем удзельнічалі ў зімовых гульнях і забавах.
У лыжнай эстафеце перамогу атрымалі:
- сярод калектываў горада Верхнядзвінска:
Верхнядзвінскі лясгас — 1 месца,
прыватнае прадпрыемства "Емкаўтрэй" — 2 месца,
Верхнядзвінская гімназія — 3 месца;
- сярод калектываў раёна: ААТ "Інвет" — 1 месца,
ГУСО «Луначарскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» — 2 месца,
ААТ "Прудзінкі" — 3 месца.