У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Т. Хадкевіча ўшанавалі памяць пра падзеі ў Чарнобылі
Сёння работнікі бібліятэкі сумесна з дырэктарам раённага гісторыка-краязнаўчага музея Новікавай П.І. правялі ўрок памяці "Чарнобыль: дні выпрабаванняў" для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Верхнядзвінскага ТЦСАН і жыхароў горада.
Бібліёграф Глацёнак Н.С. падрыхтавала агляд аднайменнай кніжнай выставы, на якой прадстаўлены літаратурныя творы, прысвечаныя гэтай страшнай трагедыі.
Дырэктар Верхнядзвінскага гісторыка-краязнаўчага музея Новікава П.І. прадставіла ўдзельнікам мерапрыемства віртуальны агляд серыі карцін "Чорная быль" Міхаіла Савіцкага.
Няхай захаваецца памяць пра тыя трагічныя дні, каб на нашай зямлі ніколі не паўтарыўся Чарнобыль.