У Верхнядзвінскай цэнтральнай раённай бальніцы прайшоў адзіны дзень інфармавання
Напярэдадні знакавай для кожнага беларуса даты – 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне – з працоўным калектывам установы сустрэўся старшыня Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аховы здароўя Уладзімір Плыткевіч.
Уладзімір Плыткевіч расказаў пра подзвіг нашых грамадзян, якія гераічна змагаліся супраць ворага, і пра працаўнікоў тылу, якія ўнеслі свой значны ўклад у агульную перамогу. Ён прывёў факты, якія сведчаць пра генацыд беларускага народа ў гады вайны, а таксама пра здзекі фашыстаў на акупаваных тэрыторыях.
Лідэр галіновага прафсаюза вобласці адзначыў, што палажэнні, накіраваныя на захаванне гістарычнай праўды і памяці пра Вялікую Айчынную вайну і масавы гераізм народа, былі ўключаны ў абноўленую Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, каб забяспечыць процідзеянне любым спробам сказіць сапраўдную трактоўку гістарычных падзей і пазбавіць іх сапраўднага сэнсу. – Мы працягваем распавядаць праўду пра Вялікую Айчынную вайну, пра ўсе цяжкасці і пазбаўленні таго часу, – падкрэсліў Уладзімір Плыткевіч. –
Вайна прайшлася па кожнай беларускай сям'і, гора закранула амаль усіх у Савецкім Саюзе, таму мы ніколі не забудзем пра подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў, якія аддалі жыццё за мірнае неба над нашай незалежнай краінай.
Паводле інфармацыі газеты "Дзвінская праўда"