У Верхнядзвінскім раёне праходзіць дэкада пажарнай бяспекі
З мэтай павышэння ўзроўню бяспекі жыццядзейнасці грамадзян на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна з 21 па 30 красавіка праводзіцца дэкада па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх.
Пры абследаванні домаўладанняў адзінокіх і самотна пражываючых ратавальнікі акцэнтуюць увагу на стане электраправодкі, печаў і газавых катлоў, наяўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, расказваюць аб патрабаваннях правілаў пажарнай бяспекі ў быце, нагадваюць грамадзянам дзеянні пры пажары. Так як яшчэ адной з распаўсюджаных прычын узнікнення пажараў з'яўляецца курэнне, работнікі МНС адзначаюць, што часта непатушаныя і недбайна кінутыя запалкі або недакуркі прыводзяць да незваротных наступстваў. Пры ўзнікненні пажару тэлефануйце па нумары 101 і 112. Беражыце сябе і сваіх блізкіх.