Запрашаем падтрымаць удзельнікаў конкурсу ваеннай песні
27 красавіка раённы цэнтр культуры запрашае жыхароў і гасцей горада на раённы конкурс ваеннай інсцэніраванай песні "Агнявымі дарогамі да Перамогі", прысвечаны 80-годдзю Перамогі.
12 творчых каманд горада і раёна прадставяць свае конкурсныя нумары.
Пачатак у 12.00. Уваход вольны.
Прыходзьце падтрымаць выканаўцаў!