Навядзеньне парадку на зямлі – агульная справа для ўсіх
У Год добраўпарадкавання на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна, як і на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, асаблівая ўвага надаецца добраўпарадкаванню тэрыторый населеных пунктаў.
Навядзенне парадку на зямлі – гэта не толькі важная дзяржаўная задача, але і грамадзянскі абавязак кожнага з нас.
Але, на жаль, не ўсе карыстальнікі зямельных участкаў добрасумленна ставяцца да сваіх абавязкаў. І такіх прыкладаў нямала: хтосьці выкінуў смецце ці будматэрыялы, у кагосьці пахіліўся плот, хтосьці наогул забыўся пра тое, што зямельны ўчастак трэба добраўпарадкоўваць.
Навядзенне парадку ў нашых населеных пунктах — гэта абавязак кожнага грамадзяніна, які вызначаны заканадаўствам. У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб зямлі да такіх абавязкаў адносяцца, напрыклад:
- мерапрыемствы па добраўпарадкаванні і эфектыўным выкарыстанні земляў і зямельных участкаў,
- абарона земляў ад забруджвання (засмечавання) адходамі,
- прадухіленне зарастання земляў драўняна-хмызняковай расліннасцю (насаджэннямі) і пустазеллем.
За парушэнні парадку выкарыстання зямлі і патрабаванняў па яе ахове ў адпаведнасці з артыкулам 16.10 з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць з накладаннем штрафу на фізічных асоб да 20 базавых велічынь.
Рэкамендуем усім землекарыстальнікам Верхнядзвінскага раёна, каб пазбегнуць наступлення адміністрацыйнай адказнасці, навесці парадак на прыдамавых тэрыторыях, садовых участках, прылеглых землях агульнага карыстання, не дапускаць зарастання іх драўняна-хмызняковай і пустазельнай расліннасцю. Сухая драўняна-хмызняковая і пустазельная расліннасць нярэдка становіцца прычынай пажараў. Задумайцеся, ці варта парушаць заканадаўства ці ўсё ж своечасова прыняць меры, накіраваныя на падтрыманне належнага парадку на зямлі.