Механізмы маркіроўкі і прасочвальнасці тавараў у пытаннях і адказах. Рэалізацыя маркіраваных тавараў з выкарыстаннем касавага абсталявання, якое адпавядае новым патрабаванням
Паважаны плацельшчык!
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
пры арганізацыйнай падтрымцы
РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах»
16 красавіка 2025 г.
праводзіць вебінар на тэму «Механізмы маркіроўкі і прасочвальнасці тавараў у пытаннях і адказах. Рэалізацыя маркіраваных тавараў з выкарыстаннем касавага абсталявання, якое адпавядае новым патрабаванням».
Форма ўдзелу – анлайн (пасродкам закрытага аддаленага доступу да відэатрансляцыі).
Час правядзення: з 14:30 да 16.30.
У якасці экспертаў для выступлення на вебінары запрошаны прадстаўнікі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь:
Майкоўскі У.С. – намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік упраўлення электронных сістэм кантролю галоўнага ўпраўлення кантролю рэалізацыі тавараў і паслуг Міністэрства па падатках і зборах;
Балакер Е.Г. – кансультант упраўлення электронных сістэм кантролю галоўнага ўпраўлення кантролю рэалізацыі тавараў і паслуг Міністэрства па падатках і зборах.
Звяртаем увагу, што вебінар пройдзе ў фармаце «пытанне-адказ». Пытанні для экспертаў па тэме вебінара Вы можаце накіраваць на электронную пошту vopros-info@info-center.by да 15 красавіка 2025 г.
Па завяршэнні вебінара ўсе ўдзельнікі атрымаюць доступ да відэазапісу мерапрыемства на 60 дзён.
З умовамі ўдзелу ў анлайн-канферэнцыі можна азнаёміцца на сайце РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» www.info-center.by або па тэл.: +375 (25) 691 46 45, 8 (017) 269-19-38, 8 (017) 269-19-79.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна прайсці рэгістрацыю на сайце www.info-center.by у раздзеле «Напрамкі дзейнасці» – «Правядзенне бізнес-мерапрыемстваў» – «Вэбінары».