Сегодня в Витебском облисполкоме состоялось собрание участников седьмого Всебелорусского народного собрания от Витебской области

Сёння ў Віцебскім аблвыканкаме адбыўся сход удзельнікаў сёмага Усебеларускага народнага сходу ад Віцебскай вобласці

Удзел у сходзе прыняў Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага аблвыканкама. З дакладам аб УНС як вышэйшым прадстаўнічым органе народаўладдзя выступіў генеральны дырэктар УП «Віцебскаблгаз», член прэзідыума Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Бранцэвіч. Намеснік старшыні аблвыканкама Анжаліка Нікіціна прааналізавала вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці ў 2021 – 2025 гадах і паведаміла аб перспектывах стратэгічнага развіцця рэгіёна на 2026 – 2030 гады.

 

Верхнядзвінскі раён таксама прадстаўлены дэлегацыяй у складзе Васіля Шылава, старшыні райвыканкама, Сяргея Навіцкага, старшыні Асвейскага сельвыканкама, Дар'і Сакалоўскай, медыцынскай сястры УЗ "Верхнядзвінская цэнтральная раённая бальніца" Руслана Махмудава, вядучага інжынера па ахове навакольнага асяроддзя адкрытага акцыянернага таварыства "Верхнядзвінскі масласырзавод".

Фота газеты "Віцебскія весці"

Сёння ў Віцебскім аблвыканкаме адбыўся сход удзельнікаў сёмага Усебеларускага народнага сходу ад Віцебскай вобласці