Запрашаем на кінасеанс "Наш космас" у раённы цэнтр культуры і народнай творчасці
"Наш космас" - гэта захапляльнае падарожжа ў свет беларускай касманаўтыкі: ад мараў першых крокаў у галіне да сучасных дасягненняў. Гледачам у форме займальнага падарожжа распавядуць пра ўклад Беларусі ў асваенне космасу, выдатных беларускіх вучоных і інжынераў, якія развівалі ракетна-касмічную тэхніку, героях-касманаўтах Пятру Клімуку, Уладзіміру Каваленку, Алегу Новіцкаму і Марыне Васілеўскай.
Фільм поўны ўнікальных архіўных кадраў, эксклюзіўных інтэрв'ю са сведкамі і захапляльных здымкаў касмічных апаратаў.
Прэм'ерны паказ пройдзе 10 красавіка ў 17.30 у раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Кошт білета: 1.10 руб.