Кіраўніцтва раёна накіроўвае віншаванні з прафесійным святам - Днём ваенных камісарыятаў Рэспублікі Беларусь
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны ваеннага камісарыята Верхнядзвінскага раёна!
Віншуем вас з прафесійным святам!
Ваша адказнае стаўленне да справы, адданасць абавязку і вернасць традыцыям дапамагаюць эфектыўна выконваць пастаўленыя задачы ў інтарэсах абараназдольнасці дзяржавы, актыўна весці работу па будаўніцтве і развіцці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, ваенна-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення і падрыхтоўцы надзейных абаронцаў Радзімы, вырашаць адказныя задачы тэрытарыяльнай абароны.
Выказваем вам глыбокую ўдзячнасць і падзяку за добрасумленную і бездакорную працу, вернасць службоваму абавязку, прафесіяналізм.
Жадаем моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, актыўнай жыццёвай пазіцыі, міру, дабра і поспехаў у высакароднай справе служэння Айчыне на карысць Рэспублікі Беларусь.
У.Н.Шылаў, старшыня раённага выканаўчага камітэта І.Ф.Казел, старшыня раённага Савета дэпутатаў