З 7 па 13 красавіка ў арганізацыях Верхнядзвінскага раёна пройдуць мерапрыемствы ў рамках "Тыдня нулявога траўматызму".
Згодна з распараджэннем Віцебскага аблвыканкама ад 12.12.2024 № 269р мерапрыемствы дадзенага цыклу ў 2025 годзе будуць праходзіць штоквартальна ў кожным раёне Віцебскага рэгіёна. Па аператыўных даных Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы (Далей - упраўленне), у арганізацыях Віцебскай вобласці за 2024 год агульная колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці склала - 194, за 2023 год - 205 выпадкаў (зніжэнне – 5,4%). У 2024 годзе ў арганізацыях Віцебскай вобласці зарэгістравана 5 няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам, за 2023 год – 13 (зніжэнне - 62%).