Раённы фестываль "А ў сэрцы вясна..." запрашае
Дарагія жыхары горада, госці! Запрашаем Вас правесці красавіцкі дзень, напоўнены прыгожымі мелодыямі, чулай паэзіяй, майстэрствам рукадзельніц і аматараў беларускіх нацыянальных страў.
Паверце: настрой, які падораць удзельнікі фестывалю, падзейнічае не горш за вітаміны!
Запрашаем правесці час у крузе сваіх аднадумцаў, аднагодкаў, знаёмых.
Сустракаемся 9 красавіка а 11.00 у раённым цэнтры культуры. Уваход вольны. Мы Вас чакаем!