Верхнядзвінскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб адзначае юбілей
Сёння 20-гадовы юбілей адзначае «Верхнядзвінскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб».
Створаны клуб «Дзвіна» ў 2005 годзе пры аддзеле фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама. У 2018 годзе да збудаванняў ФСК дадаўся ФАК «Імпульс», у склад якога ўваходзяць плавальны басейн, трэнажорная зала і зала фітнесу, лазневы комплекс. Ва ўстанове арганізуюцца заняткі па такіх відах спорту як плаванне, фітнес, валейбол, аквааэробіка, хакей з шайбай, футбол, заняткі агульнай фізічнай падрыхтоўкай. Усяго ў 15 гуртках і групах займаюцца 96 дарослых і 145 дзяцей. Дырэктар клуба Анатоль Кісялевіч: «Хочацца асабліва падзякаваць людзей, якія ўносяць вялікі ўклад у справу ўкаранення здаровага ладу жыцця. Гэта інструктары-метадысты Валянціна Бацьянава, Святлана Бадзюкова, Мікіта Стрыжонак, Максім Сініца, Леанід Пятроўскі, Андрэй Яршоў. Віншую калектыў і ўсіх наведвальнікаў фізкультурна-спартыўнага комплексу з юбілеем і жадаю новых спартыўных дасягненняў!»
Інфармацыя і фота газеты "Дзвінская праўда"