Премьер-министр Беларуси Александр Турчин посетил с рабочей поездкой Верхнедвинский район

Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчынаў наведаў з рабочай паездкай Верхнядзвінскі раён

Кіраўнік беларускага ўрада наведаў вядучае прадпрыемства раёна – ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод».

Мэта візіту – азнакамленне з работай аграаб’яднання, створанага на базе гэтага прадпрыемства. Дырэктар завода Святлана Чывірава расказала пра тое, што ў аграхолдынг уваходзяць восем арганізацый: само перапрацоўваючае прадпрыемства, служба сэрвісу і шэсць сельгасарганізацый, якія забяспечваюць прадпрыемства сыравінай. Сёлета тут рэалізуецца інвестпраект у рамках праграмы «Адзін раён – адзін праект» па мадэрнізацыі энергасістэмы, ачысных збудаванняў і будаўніцтве новага цэха па вытворчасці смятаны. Сродкі на яго выдзелены з рэспубліканскага бюджэту.
Прэм’ер-міністр азнаёміўся з ходам работ па рэалізацыі праекта, павелічэннем магутнасцей па выпуску фафаванага сметанковага масла, працэсам выпуску верхнядзвінскіх сыроў, значная колькасць якіх ідзе на экспарт. Разам са старшынёй Віцебскага аблвыканкама Аляксандрам Субоціным, старшынёй Верхнядзвінскага райвыканкама Васілём Шылавым былі абмеркаваны перспектывы развіцця аграаб’яднання і магчымасці пашырэння вытворчасці прадукцыі малочнай галіны.

Матэрыял і фота газеты "Дзвінская праўда"

Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчынаў наведаў з рабочай паездкай Верхнядзвінскі раён