Працягваецца прыём заявак на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная літаратурная прэмія»

Працягваецца прыём заявак на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная літаратурная прэмія».

Штогод у мэтах падтрымкі развіцця беларускай мастацкай літаратуры і творчасці пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, стымулявання стварэння імі новых высокамастацкіх твораў у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, публіцыстыкі, літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства для дарослых, дзяцей і юнацтва, папулярызацыі кнігі і чытання ў грамадстве праводзіцца Рэспубліканскі конкурс «Нацыянальная літаратурная прэмія».

 

Згодна з пунктам 12 Палажэння аб парадку правядзення Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія», заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца Міністэрствам інфармацыі да 1 красавіка года, у якім праводзіцца конкурс.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца Міністэрствам інфармацыі да 1 красавіка года, у якім праводзіцца конкурс, ад фізічных асоб – аўтараў твораў або іх афіцыйных прадстаўнікоў, а таксама ад творчых саюзаў, выдавецкіх арганізацый, рэдакцый СМІ, арганізацый культуры, устаноў адукацыі і навуковых арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне мастацкай літаратуры і літаратуразнаўства. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: «Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі», «Лепшы твор прозы», «Лепшы твор драматургіі», «Лепшы твор публіцыстыкі», «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства», «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва», «Лепшы дэбют».

Працягваецца прыём заявак на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная літаратурная прэмія».