Церемония инаугурации Президента Беларуси пройдет сегодня во Дворце Независимости

Цырымонія ўступлення на пасаду Прэзідэнта Беларусі пройдзе сёння ў Палацы Незалежнасці

Цырымонія ўступлення на пасаду зноў абранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі пройдзе сёння ў Палацы Незалежнасці. Пачатак чакаецца а 12-й гадзіне.

 

Цырымонія будзе трансліравацца ў прамым эфіры на сайце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, па тэлеканалах "Першы інфармацыйны", "Беларусь 1", АНТ, СТБ, "МІР", а таксама на рэсурсе videobel.by (https://videobel.by/ru-RU) і YouTube-канале БЕЛТА. (https://www.youtube.com/watch?v=gTidug0WGWQ)

Плануецца, што пасля цырымоніі інаўгурацыі на плошчы Дзяржаўнага сцяга, размешчанай побач з Палацам Незалежнасці, адбудзецца цырымонія прынясення вайскоўцамі прысягі на вернасць беларускаму народу і Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

Фота БЕЛТА

Цырымонія ўступлення на пасаду Прэзідэнта Беларусі пройдзе сёння ў Палацы Незалежнасці