Руководство района направляет поздравление с профессиональным праздником - Днем работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

Кіраўніцтва раёна накіроўвае віншаванне з прафесійным святам - Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі!

 

Для кожнага даўно сталі звыклымі камунальныя даброты, і мы часам не задумваемся, якога працы каштуе забяспечыць стабільную працу вялікай разгалінаванай камунальнай гаспадаркі. На плячах работнікаў камунальнай сферы ляжыць велізарны цяжар адказнасці. Ад асабістага ўкладу кожнага з іх залежыць стабільнасць функцыянавання сістэм жыццезабеспячэння населеных пунктаў раёна, паўнавартасная дзейнасць усіх прадпрыемстваў і арганізацый.

Сёння на першы план выходзяць важныя задачы па ўдасканаленні якасці паслуг, што прадастаўляюцца, і павышэнні ўзроўню культуры абслугоўвання грамадзян. Варта адзначыць, што ў апошнія гады на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна зроблена нямала для павышэння эфектыўнасці працы жыллёва-камунальнага комплексу і сферы бытавога абслугоўвання. Гэтая праца будзе працягнута. У аснове развіцця сферы – укараненне новых падыходаў, асваенне сучасных тэхналогій, павышэнне майстэрства спецыялістаў і рабочых.

Ад усёй душы віншуем усіх работнікаў ЖКГ і бытавога абслугоўвання насельніцтва з прафесійным святам, дзякуем за працавітасць, самааддачу і добрасумленнае стаўленне да сваіх абавязкаў.

Жадаем вам моцнага здароўя, невычарпальнага запасу бадзёрасці і энергіі, дабрабыту, далейшых поспехаў у нялёгкай, але такой неабходнай грамадству працы.

У.Н.Шылаў, старшыня раённага выканаўчага камітэта

І.Ф.Казел, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Кіраўніцтва раёна накіроўвае віншаванне з прафесійным святам - Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі