З 21 па 24 сакавіка супрацоўнікамі АДАІ Верхнядзвінскага РАУС будзе праведзена рэспубліканская прафілактычная акцыя "Сустрэчная паласа!"
Дадзеная акцыя накіравана на прафілактыку ДТЗ па прычыне парушэнняў правілаў абгону і выезду на паласу сустрэчнага руху.
Падчас нясення службы, шляхам адкрытага і змешанага кантролю супрацоўнікі АДАІ правядуць адпрацоўку найбольш аварыйна-небяспечных участкаў аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў. Згодна з артыкулам 18.13 ч.9 КоАП Рэспублікі Беларусь за парушэнне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, правілаў абгону альбо выезд на паласу сустрэчнага руху, у выпадках, калі гэта забаронена ПДР - прадугледжана накладанне штрафу ад дзвюх да дзесяці базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання да аднаго года або без пазбаўлення.