Першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Генадзь Сабыніч з рабочым візітам наведаў Верхнядзвінскі раён
Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы ў рэспубліцы вызначаюцца далейшыя перспектывы развіцця ільноводчай галіны. Падчас наведвання ААТ «Верхнядзвінскі ільнозавод» Генадзь Сабыніч азнаёміўся з працай прадпрыемства і сумесна са старшынёй Верхнядзвінскага райвыканкама Васілём Шылавым і дырэктарам ільнозавода Дзмітрыем Неспляком абмеркаваў пытанне аб яго мадэрнізацыі.
Па матэрыялах газеты "Дзвінская праўда"