Сегодня в Большом зале Верхнедвинского райисполкома проходит выездное заседание рабочей группы по развитию экологического туризма Межведомственного экспертно-координационного совета по туризму при Совете Министров Республики Беларусь.

Сёння ў Вялікай зале Верхнядзвінскага райвыканкама праходзіць выязное пасяджэнне рабочай групы па развіцці экалагічнага турызму Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Удзел у рабоце семінара прымаюць

Корбут Аляксандр Мікалаевіч, Першы намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Кольца Раман Фёдаравіч, старшыня Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Прысутных вітаў Сяргей Віктаравіч Валькоў, першы намеснік старшыні райвыканкама.

Наперадзе ўдзельнікаў чакаюць выступленні, прысвечаныя

развіццю экалагічнага турызму на прыкладзе работы заказніка "Асвейскі",

рэалізацыі праектаў на базе ўстановы,

зацвярджэнне стратэгій развіцця экалагічнага турызму ў рэспубліканскіх заказніках "Асвейскі" і "Чырвоны Бор".

Наведаюць госці і візіт-цэнтр заказніка, а таксама азнаёмяцца з арганізацыяй работы калег.