У раёне праходзіць прафілактычнае мерапрыемства "Дружна з ПДР ідзём па маршруце "Дом-школа-дом!"
Супрацоўнікі АДАІ Верхнядзвінскага РАУС 17 і 18 сакавіка на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна праводзяць прафілактычнае мерапрыемства "Дружна з ПДР ідзём па маршруце "Дом-школа-дом!", накіраванае на прафілактыку ДТЗ з удзелам непаўналетніх па шляху слядавання да ўстаноў адукацыі і назад.
Супрацоўнікамі АДАІ будзе ўзмоцнены кантроль па спыненні парушэнняў Правілаў дарожнага руху, якія ўплываюць на бяспеку непаўналетніх удзельнікаў дарожнага руху.