Кіраўніцтва раёна накіроўвае віншаванні з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Паважаныя жыхары Верхнядзвінскага раёна!
Прыміце віншаванні з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
15 сакавіка 1994 года прынята першая Канстытуцыя суверэннай Беларусі. Дзякуючы рэалізацыі артыкулаў Асноўнага Закона пабудавана моцная, незалежная дзяржава, якая стала гарантам правоў і свабод для кожнага беларуса, забяспечыла грамадзянам магчымасць развівацца, рэалізоўваць свой патэнцыял у любой сферы дзейнасці.
У 2022 годзе ўступіла ў сілу абноўленая Канстытуцыя. Мы разам стварылі галоўны дзяржаўны дакумент, замацаваўшы ў ім фундаментальныя асновы, неабходныя для рэалізацыі такіх найважнейшых каштоўнасцей, як народаўладдзе і справядлівасць, роўнасць і законнасць, патрыятызм і сям'я, традыцыі і культура.
Дарагія землякі! Няхай Дзень Канстытуцыі будзе для ўсіх нас днём гонару за сваю Айчыну і надасць нам новыя сілы ў дасягненні пастаўленых мэт на карысць роднага краю!
У.М.Шылаў, старшыня раённага выканаўчага камітэта
І.Ф.Казел, старшыня раённага Савета дэпутатаў