Прадпрыемствы Верхнядзвіншчыны – у ліку лепшых
12 сакавіка ў абласным цэнтры ўшаноўвалі пераможцаў конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» і лаўрэатаў прэміі аблвыканкама за дасягненні ў галіне якасці.
Сярод узнагароджаных і прадстаўнікі Верхнядзвінскага раёна - ААТ "Інвет" і ААТ "Верхнядзвінскі масласырзавод".
Сяргей Грамадко падкрэсліў, што «Інвет» пастаянна развіваецца і ўступіў у Год добраўпарадкавання з новымі ініцыятывамі.
– Наша прадукцыя запатрабавана не толькі ў буйных гарадах, але і ў невялікіх населеных пунктах. Мы працягваем шукаць новыя рашэнні і сёлета плануем прадставіць новую прадукцыю для азелянення Мінска.
Таксама актыўна працуем з Мінскім трактарным заводам над пашырэннем нашай лінейкі тавараў, – дадаў ён (па інфармацыі газеты "Віцебскія весці").