На тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна праходзіць прафілактычнае мерапрыемства, накіраванае на павышэнне бяспекі перавозак пасажыраў мікрааўтобусамі ў рэгулярных зносінах.
Супрацоўнікамі АДАІ Верхнядзвінскага РАУС будзе ажыццяўляцца штодзённы кантроль за выкананнем кіроўцамі маршрутных мікрааўтобусаў Правілаў дарожнага руху, а таксама Правілаў перавозкі пасажыраў у частцы выканання патрабаванняў бяспекі.
Пры ажыццяўленні кантролю, супрацоўнікі ДАІ будуць звяртаць увагу на фізічны стан кіроўцаў, наяўнасць дзеючага пасведчання кіроўцы, выкананне хуткаснага рэжыму, парушэнне правілаў выканання абгону, а таксама перавозку пасажыраў з непрышпіленымі рамянямі бяспекі і іншыя парушэнні.
Мерапрыемства працягнецца па 20 сакавіка.