Заўтра на тэрыторыі Віцебскай вобласці пройдзе праверка сістэмы апавяшчэння
13 сакавіка 2025 года з 11 да 18 гадзін у Віцебскай вобласці, у тым ліку і ў нашым раёне, пройдзе планавая тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва.
Будуць уключаны электрасірэны, перадавацца паведамленні па радыё.
Гэта неабходна для таго, каб пераканацца ў тэхнічнай працаздольнасці і спраўнасці сістэмы ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый або стыхійных бедстваў.
Жыхароў і гасцей раёна просім з разуменнем аднесціся да праводзімай праверкі, захоўваць спакой і грамадскі парадак.
МНС нагадвае аб правілах паводзін пры ўключэнні электрасірэн, што азначае падачу папераджальнага сігналу «Увага ўсім». Па гэтым сігнале неабходна ўключыць радыёпрыёмнікі і тэлевізійныя прыёмнікі для
праслухоўвання экстраннага паведамлення.