У новым годзе ў раёне працягваецца праца па рэалізацыі заяўленчага прынцыпу «адзінае акно».
Пасля маштабнага абнаўлення ў 2024 годзе адкрыты новыя памяшканні службы «адзінае акно» Верхнядзвінскага райвыканкама.
Прасторная фае абсталявана ў камфортнае месца чакання грамадзянамі прыёму. Тут ёсць усё, каб адпачыць і вырашыць сваё пытанне.
Усталявана сістэма кіравання электроннай чаргой, якая дазваляе хутка атрымаць талон і прайсці на прыём да спецыяліста службы. У фае маецца мяккая мэбля, каб наведвальнікі маглі размясціцца, адпачыць
або зрабіць неабходны званок па тэлефоне. Усталявана стацыянарная прылада для зарадкі мабільных тэлефонаў. На століку маецца свежы выпуск раённай газеты. Усталяваны кулер з пітной вадой і аднаразовымі шклянкамі.
Ацаніць працу службы «адзінае акно» можна, запоўніўшы анкету па ацэнцы якасці працы службы «адзінае акно». Працоўнае месца для наведвальнікаў службы «адзінае акно» абсталявана персанальным камп'ютарам, друкавальнай прыладай, ёсць выхад у Інтэрнэт.
За 2024 год у службу «адзінае акно» паступіла 2481 заява аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур (2023 год – 2085), у тым ліку ў дачыненні да фізічных асоб – 2087, у дачыненні да суб'ектаў гаспадарання – 394.
Галоўны паказчык рэалізацыі заяўленчага прынцыпу «адзінае акно» заключаецца ў поўным зборы дакументаў, якія неабходныя для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, службовай асобай дзяржаўнага органа.
Для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у дачыненні да зацікаўленых асоб у службе «адзінае акно» выкарыстоўваецца праграмны комплекс «Адзінае акно» версіі 3.0. Службай «адзінае акно» ў 2024 годзе па заявах грамадзян было накіравана 3380 запытаў, усе ў электронным выглядзе.
Кантактныя тэлефоны службы «адзінае акно» 142 і 6-38-83.