Да ўвагі суб'ектаў для ажыццяўлення рознічнага гандлю жывымі кветкамі!
У г. Верхнядзвінску зацверджаны гандлёвыя месцы для ажыццяўлення рознічнага гандлю жывымі кветкамі ў перыяд з 5 па 8 сакавіка 2025 г. па наступных адрасах:
вул. Савецкая, д.164/1, г.Верхнядзвінск (мікрараён, пляцоўка побач з крамай № 6 «Pro Запас»);
вул. Першамайская, д. 70А, г.Верхнядзвінск (Гейжэнава, пляцоўка побач з крамай № 12 «Pro Запас»;
вул. Першамайская, д. 46, г. Верхнядзвінск (Гейжэнава, пляцоўка побач з крамай № 19 «Родны Кут»).
Асобам, якія жадаюць ажыццяўляць рознічны гандаль жывымі кветкамі па названых адрасах, неабходна падаць заяву ў аддзел эканомікі Верхнядзвінскага райвыканкама (вул. Кааператыўная, д. 1, г. Верхнядзвінск, каб. № 15).
Кантактны тэл.: 8 (02151) 6 30 80.