Анонс культурных і спартыўных мерапрыемстваў на першыя вясновыя выхадныя (1-2 сакавіка) на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна
1 сакавіка а 10.00 на базе Верхнядзвінскай СДЮШАР пройдзе Кубак раёна па валейболе сярод жаночых каманд
(https://t.me/vdvinsk/45637)
1 сакавіка а 11.00 на плошчы каля Бігосаўскага СДК пройдуць народныя гулянні "Гэта Масленіца ідзе - блін ды мёд нясе".
2 сакавіка а 12.00 у гарадскім парку адбудзецца народнае свята "Шырокая Масленіца".
У рамках святкавання пройдзе спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства "Здаровы лад жыцця - Прасмажка". Умовы - на афішы.
Арганізаваны конкурс сярод прадпрыемстваў раёна "Масленічныя прысмакі". Падрабязней чытаем тут.
Запрашаем гасцей і жыхароў раёна прыняць удзел! Нудна, холадна і голадна дакладна не будзе.