Конкурс «БизнесМАМА» проводится с 1 марта по 14 октября 2025 года – среди женщин, воспитывающих детей в возрасте до 3-х лет

Конкурс «БізнесМАМА» праводзіцца з 1 сакавіка па 14 кастрычніка 2025 года – сярод жанчын, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 3-х гадоў

Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, ГА «Беларускі саюз жанчын» і ААТ «Белінвестбанк» пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

 

     Мэта Конкурсу – стымуляванне развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы жанчын-маці.

Асноўнымі задачамі Конкурсу з'яўляюцца:

папулярызацыя прадпрымальніцкай дзейнасці сярод жанчын;
падтрымка праектаў, накіраваных на развіццё жаночага прадпрымальніцтва, у тым ліку якія забяспечваюць задавальненне сацыяльных патрэб жанчын;
содействие фарміраванню ў жанчын неабходных кампетэнцый і ведаў для арганізацыі ўласнай справы.

      Па ўмове, кожны ўдзельнік можа прадставіць на конкурс толькі адну працу (бізнес-праект, бізнес-ідэю).

      Для ўдзелу ў конкурсе ўдзельнікі не пазней 1 ліпеня 2025 г. накіроўваюць на электронную пошту sme@economy.gov.by з паметкай «БізнесМАМА» заяўку. Конкурсныя працы (бізнес-праекты, бізнес-ідэі) прымаюцца на рускай і (або) беларускай мове.

      Конкурс праходзіць у тры этапы:

Першы этап – адборачны – праводзіцца завочна з 1 сакавіка па 1 жніўня 2025 года (аб'яўленне конкурсу; прыём заявак на ўдзел у конкурсе; адбор не больш за 10 удзельнікаў у 2 этап);
Другі этап – асноўны – праводзіцца ў офлайн-фармаце з 1 жніўня па 1 кастрычніка 2025 г. (для ўдзельнікаў з аддаленых рэгіёнаў краіны будзе прадастаўлена магчымасць прыняць удзел дыстанцыйна). Удзельнікі прэзентуюць сваю конкурсную працу (бізнес-праект, бізнес-ідэю) экспертнай камісіі. Прэзентацыя ўключае ў сябе прадстаўленне конкурснай працы (бізнес-праекта, бізнес-ідэі) у вольнай форме з абгрунтаваннем яе мэтазгоднасці і рэалізуемасці (да 5 хвілін на кожнага ўдзельніка) і адказы на пытанні экспертнай камісіі.

Трэці этап – фінальны – праводзіцца з 1 па 14 кастрычніка 2025 г., у межах якога падводзяцца вынікі з узнагароджаннем пераможцаў конкурсу.

Конкурс «БізнесМАМА» праводзіцца з 1 сакавіка па 14 кастрычніка 2025 года – сярод жанчын, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 3-х гадоў