Любовь к природе – в рисунках

Любоў да прыроды – у малюнках

 Падведзены вынікі першага этапу штогадовага рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку.

 

       Раённы этап конкурсу традыцыйна арганізуюць Верхнядзвінская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з ДУДА «Верхнядзвінскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі». Праводзіцца ён з мэтай фарміравання экалагічнай культуры ў дзяцей, выхавання беражлівых адносін да прыроды.

       У 2025 годзе на конкурс былі прадстаўлены 68 работ вучняў адзінаццаці ўстаноў адукацыі раёна ў дзвюх узроставых групах: 3-5 і 6-10 гадоў. У сваіх працах дзеці адлюстравалі беражлівыя адносіны да прыроды, імкненне захаваць біялагічную разнастайнасць роднага краю.

       Усе работы заслугоўваюць годнай ацэнкі, але конкурс – ёсць конкурс. Рашэннем журы першае месца ва ўзроставай групе ад 3 да 5 гадоў прысуджана малюнку чатырохгадовай Аляксандры Баброўскай «Усё ў нашых руках», другое – пяцігадовага Канстанціна Фёдарава «Захаваем прыроду сэрцам», трэцяе – пяцігадовай Варвары Міхайлавай «Беражы прыроду».

       Ва ўзроставай групе 6-10 гадоў першае месца заняла Надзея Балбека з малюнкам «Птушка Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь – юрок», другое – Ксенія Булаўская – «Выратуем лес разам!», трэцяе – Наталля Шульга «Сустрэча з лісяняткам».

       Работы, прызнаныя лепшымі, накіраваны ў Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя для ўдзелу ў другім этапе конкурсу.

       Пажадаем нашым юным мастакам новых перамог і творчага натхнення!     

Галерэя выяў

Любоў да прыроды – у малюнках