У зоне павышанай увагі – пытанні прамысловай бяспекі
Сёння ў Вялікай зале Верхнядзвінскага райвыканкама прайшоў семінар-нарада «Асноўныя патрабаванні, што прад'яўляюцца да суб'ектаў прамысловай бяспекі, пры арганізацыі і ажыццяўленні вытворчага кантролю, падрыхтоўцы і праверцы ведаў па пытаннях прамысловай бяспекі, эксплуатацыі небяспечных вытворчых і патэнцыйна небяспечных аб'ектаў» з кіраўнікамі і спецыялістамі прадпрыемстваў, якія эксплуатуюць у Верхнядзвінскім раёне аб'екты, паднадзорныя Дзяржпрамнагляду.
З уступным словам выступіў намеснік начальніка Наваполацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду А.І.Шэпяцюк.