Учора з рабочай паездкай Верхнядзвінскі раён наведала намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Марыя Мажынская
Разам са старшынёй камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрыем Новацкім, старшынёй Верхнядзвінскага райвыканкама Васілём Шылавым удзельнікі сустрэчы азнаёміліся з сацыяльна-эканамічным развіццём раёна.
Госці пабывалі ў ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод» і «Інвет». З ходам рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па рэканструкцыі вытворчага корпуса пад цэх па вытворчасці смятаны, масла, існуючых ачышчальных збудаванняў і вонкавага электразабеспячэння ў рамках ініцыятывы «Адзін раён — адзін праект» іх пазнаёміла дырэктар прадпрыемства Святлана Чывірава.
У ААТ «Інвет» дырэктар прадпрыемства Сяргей Грамадко расказаў аб вытворчасці пластмасавых вырабаў метадам ратацыйнага фармавання.
З прадстаўнікамі «Белмытсэрвісу» абмеркаваны ход рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па ўзвядзенні транспартна-лагістычнага цэнтра і зоны чакання з укараненнем сістэмы электроннай чаргі для ўезду транспартных сродкаў у аўтадарожны пункт пропуску «Грыгораўшчына» ў в. Грыгораўшчына Верхнядзвінскага раёна.
Адбылася сустрэча з працоўным калектывам ААТ «Інвет». Марыя Мажынская расказала аб сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, задачах на надыходзячую пяцігодку, асноўных напрамках дзейнасці па ўмацаванні эканомікі і павышэнні дабрабыту народа.
Па матэрыялах газеты "Дзвінская праўда"