Кіраўніцтва Верхнядзвінскага раёна накіроўвае віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ ВЕРХНЯДЗВІНСКАГА РАЁНА!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Мужчыны заўсёды неслі адказнасць за вырашэнне і выкананне самых складаных жыццёвых задач. 23 лютага – гэта асаблівая дата ў календары. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі тым, хто стаіць на варце мірнага жыцця, ушаноўваем усіх, хто выконваў свой грамадзянскі абавязак у шэрагах арміі, для каго воінская служба стала прызваннем і лёсам.
Кожны, хто прайшоў нялёгкую воінскую школу, ведае, наколькі важныя ў чалавеку такія якасці, як сіла і цягавітасць, падтрымка і ўзаемавыручка. Гэтыя якасці патрэбны не толькі ў баі, але і ў паўсядзённым, мірным жыцці, дапамагаючы пераадольваць цяжкасці і дабівацца поспеху, быць моцнай апорай і абаронцам для родных і блізкіх.
Асаблівыя словы віншавання і ўдзячнасці накіроўваем ветэранам воінскай службы. Ваш неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё нашых Узброеных Сіл, умацаванне абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь цяжка пераацаніць. Ваш багаты жыццёвы і воінскі вопыт заўсёды будзе запатрабаваны ў інтарэсах патрыятычнага выхавання нашай моладзі, а таксама ў пытаннях якаснай падрыхтоўкі абаронцаў Радзімы.
Жадаем вам сілы і мужнасці, цягавітасці і рашучасці, удачы і поспеху! Няхай жыццё будзе шчаслівым, здароўе моцным, энергія невычарпальнай, неба заўсёды застаецца мірным, а кожны дзень – светлым і радасным.
У.Н. Шылаў, старшыня раённага выканаўчага камітэта
І.Ф. Казел, старшыня раённага Савета дэпутатаў