Верхнядзвінскі РАНС інфармуе: да Сусветнага дня грамадзянскай абароны на тэрыторыі раёна пройдзе комплекс мерапрыемстваў
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, а таксама навучання насельніцтва з 24 па 28 лютага бягучага года ў Рэспубліцы пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.
Мерапрыемствы будуць праходзіць у два этапы:
1-ы этап – з 24 па 27 лютага мерапрыемствы пройдуць на прадпрыемствах горада і раёна, супрацоўнікі Верхнядзвінскага РАНС правядуць выступленні ў працоўных калектывах, а таксама адпрацуюць план эвакуацыі.
2-і этап – 28 лютага мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх школах горада і раёна. Будуць праведзены ўрокі бяспекі, падчас якіх у гульнявой форме будзе расказана, якія надзвычайныя сітуацыі існуюць, і як паводзіць сябе ў выпадку іх узнікнення.
Выратавальнікі рэкамендуюць звярнуць увагу на сваю бяспеку: сачыць за спраўным станам вашай печы, адключаць пасля выкарыстання электрапрыборы, не дапускаць гульні з агнём і не пакідаць дзяцей без нагляду. Беражыце сябе!