Районный центр культуры и народного творчества приглашает на киносеанс 20 февраля

Раённы цэнтр культуры і народнай творчасці запрашае на кінасеанс 20 лютага

Еўфрасіння Полацкая лічыцца апекункай і нябеснай заступніцай зямлі беларускай.

Еўфрасіння Полацкая нарадзілася ў 1104 г. у сям'і князя Святаслава-Георгія, малодшага сына Усяслава Чарадзея. Нечакана для блізкіх у 12-гадовым узросце княжна Прадслава таемна прыняла пострыг пад імем Еўфрасіння. Затым з благаславення Полацкага епіскапа Іллі яна пасялілася ў келлі Полацкага Сафійскага сабора, дзе акрамя малітвы і духоўнага чытання займалася перапісваннем свяшчэнных кніг. Яе стараннямі папаўнялася бібліятэка Сафійскага сабора і вялося полацкае летапісанне. Пазней па замове Еўфрасінні майстрам Лазарам Богшам быў створаны ўнікальны шэдэўр старажытнабеларускага прыкладнога мастацтва - крыж, названы яе імем. Прападобная Еўфрасіння заснавала мужчынскі і жаночы манастыры, якія сталі цэнтрам асветы ў Полацкім княстве. Заснаваны яе Спаса-Еўфрасінеўскі манастыр і сёння застаецца сэрцам духоўным беларускай зямлі, сэрцам Полацка - калыбелі беларускай дзяржаўнасці, сімвалам міру і яднання. Сюды прыязджаюць паломнікі з усяго свету, сюды прыходзяць за збавеннем і мудрай парадай, як прыходзілі калісьці да першай ігуменні.

Прэм'ерны паказ фільма ў г. Верхнядзвінску пройдзе 20 лютага 2025 г. у 17.30 у глядзельнай зале ДУК «Верхнядзвінскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» (г. Верхнядзвінск, вул. Ленінградская, д. 15).

Кошт білета 1 рубель 10 капеек. Працягласць фільма 39 хв.

Раённы цэнтр культуры і народнай творчасці запрашае на кінасеанс 20 лютага