О режиме любительского рыболовства на озерах Белое-Доброплес Россонского района, Освейское, Изубрица, Лисно, Белое-Котлярово Верхнедвинского района, арендованных ООО «Жемчужина поозерья»

Аб рэжыме аматарскага рыбалоўства на азёрах Белае-Дабраплёс Расонскага раёна, Асвейскае, Ізубрыца, Лысно, Белае-Котлярава Верхнядзвінскага раёна, арандаваных ТАА «Жамчужына паазер’я»

Верхнядзвінская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету прадастаўляе інфармацыю аб рэжыме аматарскага рыбалоўства на азёрах Белае-Дабраплёс Россонскага раёна, Асвейскае, Ізубрыца, Лысно, Белае-Котлярава Верхнядзвінскага раёна, арандаваных ТАА «Жамчужына паазер'я»

Аматарскае рыбалоўства на возеры Ізубрыца, арандаваным ТАА «Жамчужына паазер'я», ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Правіламі аматарскага рыбалоўства, зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 284 ад 21.07.2021 г., шляхам арганізацыі платнага аматарскага рыбалоўства наступнымі спосабамі:

- лоў рыбы з прымяненнем прылад аматарскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў не больш за 10 штук на рыбалова;

- лоў рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі. Пры лоўлі рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі дазваляецца выкарыстанне адной прынады або нажыўкі на аднаго рыбалова;

- падводная паляванне.

- вылаў рыбы на аднаго рыбалова ў суткі не больш за 10 кг.

Аматарскае рыбалоўства на возеры Белае-Дабраплёс, арандаваным ТАА «Жамчужына паазер'я», ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Правіламі аматарскага рыбалоўства, зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 284 ад 21.07.2021 г., шляхам арганізацыі платнага аматарскага рыбалоўства наступнымі спосабамі:

- лоў рыбы з прымяненнем прылад аматарскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў не больш за 10 штук на рыбалова;

- лоў рыбы на аднаго рыбалова ў суткі не больш за 10 кг.

Платнае амататарскае рыбалоўства ажыццяўляецца па разавых пуцёўках.

Рэалізацыя пуцёвак ажыццяўляецца на базе паляўнічай гаспадаркі ў в.Дабраплёсы, в.Ізубрыца штодня, і ў бухгалтэрыі па адрасе г.Наваполацк, вул. Блохіна, д.25А з 8.30 да 17.30 у працоўныя дні.

Для атрымання пуцёўкі неабходна прад'яўленне дакумента, які сведчыць асобу, і дакументаў, якія прадастаўляюць льготы.

Лоў рыбы без пуцёўкі забаронены.

 

Пуцёўкі падлягаюць абавязковай здачы па месцы іх выдачы з указаннем колькасці вылаўленай рыбы ў тэрміны, пазначаныя ў пуцёўцы.

  

Любітельскае рыбалоўства на азёрах Асвейскае, Лісна, Белае-Котлярава Арэндаванага ТАА «Жамчужына паазер’я» ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Правіламі любіцельскага рыбалоўства, зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 284 ад 21.07.2021 г. шляхам бясплатнага любіцельскага рыбалоўства наступнымі спосабамі:

- Лоўля рыбы з прымяненнем прылад любіцельскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў не больш за 5 штук на рыбалова;

- Лоўля рыбы з прымяненнем прылад любіцельскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў ад 6 да 10 штук на рыбалова - грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам або асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і маюць від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, на падставе сапраўднага членскага білета РГАА «БТАА» пры наяўнасці ў гэтых грамадзян пры сабе ў рыбалоўных угоддзях у месцы ажыццяўлення рыбалоўства і з магчымасцю іх прад'яўлення.

- Лоўля рыбы з прымяненнем прылад любіцельскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў ад 6 да 10 штук на рыбалова - грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам або асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь і часова знаходзяцца на яе тэрыторыі, на падставе дакументаў, пазначаных у п.19 Правілаў любіцельскага рыбалоўства, якія пацвярджаюць факт аплаты за прадастаўленне права на ажыццяўленне любіцельскага рыбалоўства дадзеным спосабам. Памер платы вызначаецца РГАА «БТАА».

- Вылаў рыбы на аднаго рыбалова ў суткі не больш за 5 кг;

Падводная паляванне і лоў рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі забаронены.

                                                                                                    

За дадатковай інфармацыяй або аб фактах браканьерства просім звяртацца ў Верхнядзвінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе: г.Верхнядзвінск, вул.Савецкая, д.193/2 або па тэлефоне «гарачай лініі» інспекцыі 6 17 23, а таксама ў адміністрацыю паляўнічых угоддзяў «Чырвоны Бор» ТАА «Жамчужына паазер'я» па адрасе Верхнядзвінскі р-н, в.Ізубрыца, тэл. 802151-2-10-33, м.т. 8029 8771773. У бухгалтэрыю ТАА «Жамчужына паазер'я» па адрасе г.Наваполацк вул.Блохіна д.25А тэл. 80214 75-18-42

 Намеснік начальніка

 Верхнядзвінскай МРІ АЖіРС                                 В.А.Ганчаронак

Аб рэжыме аматарскага рыбалоўства на азёрах Белае-Дабраплёс Расонскага раёна, Асвейскае, Ізубрыца, Лысно, Белае-Котлярава Верхнядзвінскага раёна, арандаваных ТАА «Жамчужына паазер’я»