Кіраўніцтва Верхнядзвінскага раёна адрасавала віншаванне з Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
Афганская вайна пакінула ў сэрцах нашых суайчыннікаў незагойную рану, але ў той жа час яна паказала – новае пакаленне годна подзвігаў сваіх дзядоў, якія змагаліся супраць фашызму ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Падзеі ў ”гарачых кропках“ блізкага і далёкага замежжа забралі жыцці многіх маладых салдат, сяржантаў і афіцэраў. Сярод іх ёсць і нашы землякі, якія да канца выканалі свой воінскі абавязак. Мы падзяляем боль маці і ўдоў, схіляемся перад светлай памяццю загінуўшых герояў.
У гэтыя дні мы аддаём даніну павагі і падзякі ўсім вайскоўцам, якія абаранялі інтарэсы Радзімы ў міжнародных ваенных канфліктах.
Няхай гэтая дата служыць для нас напамінам пра тое, як важна захоўваць і падтрымліваць мір і згоду.
Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым сем'ям!
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт Верхнядзвінскі раённы Савет дэпутатаў