Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі
У адпаведнасці з лістом Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 30.01.2025 № 02-02-22/909 у лютым 2025 года ў рэгіёнах краіны адбудуцца абласныя (Мінскі гарадскі) этапы Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.
Асноўныя мерапрыемствы фестывалю накіраваны на захаванне нацыянальнай культуры, папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне грамадзян на лепшых творах музычнай і літаратурнай спадчыны.
Графік правядзення другога абласнога этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Віцебскай вобласці: 19 лютага 2025 г. - г. Чашнікі; 26 лютага 2025 г. - г. Глыбокае.
Адказны выканаўца - Паўлючэнка Дар'я Віктараўна, вядучы метадыст ДУ "Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці", тэл. (80212) 26 29 24.