У арганізацыях Верхнядзвінскага раёна праходзіць Тыдзень нулявога траўматызму
Да 2 лютага ў арганізацыях Верхнядзвінскага раёна пройдуць мерапрыемствы ў рамках "Тыдня нулявога траўматызму".
Згодна з распараджэннем Віцебскага аблвыканкама ад 12.12.2024 № 269р мерапрыемствы дадзенага цыклу ў 2025 годзе будуць праходзіць штоквартальна ў кожным раёне Віцебскага рэгіёна. Даведка. Згодна з інфармацыяй групы "Віцебская вобласць. Афіцыйна", вытворчы траўматызм у Віцебскай вобласці знізіўся на 5 %.
Прынятыя меры прафілактычнага характару не дазволілі дапусціць росту выпадкаў траўміравання са смяротным зыходам і атрымання траўм работнікамі ў стане алкагольнага ап'янення. Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам зацверджаны Комплекс мер па ўмацаванні вытворча-тэхналагічнай, выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны, бяспекі вытворчай дзейнасці ў арганізацыях Віцебскай вобласці на 2025 год.
У рамках грамадскага кантролю галоўны тэхнічны інспектар працы Віцебскай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Яўген Зуй наведаў аўтатранспартны ўчастак ААТ "Верхнядзвінскі масласырзавод, дзе азнаёміўся з умовамі працы і адпачынку кіроўцаў, правядзеннем неабходных інструктажоў па ахове працы, а таксама парадкам выпуску аўтамабіляў на лінію.
У ходзе маніторынгу адбылася прафілактычная гутарка з кіроўцамі аб няўхільным выкананні правілаў дарожнага руху.
На матэрыяле тэлеграм-канала "Віцебск: ПРАФСАЮЗ АПК".